Развіццё беларуска-нямецкага супрацоўніцтва сёння абмяркуюць у Берліне

21 октября 2015

Там адбудзецца 13-е пасяджэнне беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. Нашу дэлегацыю ў нямецкай сталіцы ўзначаліць намміністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі:

"Падчас пасяджэння бакі абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-германскага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, інвестыцый, энергетыкі, лагістыкі і прафесійнай падрыхтоўкі. Увага будзе нададзена пытанням двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння ў кантэксце фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза".

Ужо заўтра ў Берліне пройдзе Дзень беларускай эканомікі. У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 прадстаўнікоў беларускага і нямецкага бізнесу, якія працуюць у прамысловай, энергетычнай, банкаўскай і іншых сферах.