Ва ўмовах агульнага рынку электраэнергіі ЕАЭС плануецца выкарыстаць розніцу ў гадзінных паясах краін-партнёраў для паніжэння кошту электраэнергіі. Аб гэтым паведаміла падчас анлайн-брыфінгу памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна. Адзіны энергетычны рынак павінен запрацаваць з 2025 года. І галоўнае пытанне - зрабіць энергію для спажыўцоў саюза пяцёркі больш даступнай.
Ужо закладзены асновы і прынцыпы фарміравання і развіцця агульнага энергарынка. Для гэтага летась кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС падпісалі міжнародны дагавор і план мерапрыемстваў.













