Расце лік агульных праектаў і прадпрыемстваў Беларусі і Эстоніі

27 июля 2019

Галоўны плюс эканамічнага партнёрства Мінска і Таліна - гэта не проста формула купі-прадай, а поўнафарматная  сумесная праца. Краіны за апошні час наладзілі моцнае супрацоўніцтва ў бізнес-колах. 

За апошні год Беларусь уклала ў эканоміку Эстоніі больш за трыццаць мільёнаў еўра. Прыбалтыйская рэспубліка закупляе ў нас прадукты харчавання, лекі і камплектуючыя  для тэхнікі.