Пашыраць экспартныя рынкі

30 октября 2014

Пашыраць экспартныя рынкі і асартымент прадукцыі - такую задачу перад прадпрыемствамі сталіцы сёння паставіў мэр горада Мікалай Ладуцька. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 9 месяцаў падводзілі падчас выязной нарады. Пакуль аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі недастатковыя, каб працаваць рэнтабельна. Дапаможнікам прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу мусіць стаць кансультацыйны цэнтр. Аб вялікіх перспектывах малога бізнесу - Надзея Сербіненка.


На прадпрыемстве па вытворчасці хірургічнага шыўнога матэрыялу Марыя Жызнеўская працуе ўжо 10 гадоў. Дагэтуль доўга працавала на гадзіннікавым заводзе. Там да стараннай працы і прызвычаілася.


Гэта прадпрыемства на медыцынскім рынку ўжо 16 гадоў. За гэты час яно стала амаль манапалістам у вытворчасці неабходных для хірургіі матэрыялаў.


Такое пашырэнне стала неабходнасцю. Але, на думку мэра, нарошчваць аб'ёмы трэба і далей, каб асвойваць новыя экспартныя рынкі. Высокатэхналагічная прадукцыя запатрабаваная не толькі ў беларускіх клініках, але і за мяжой.


Каб хірургічны шыўны матэрыял быў стэрыльным, яго трэба апрацаваць у газавым стэрылізатары. У гэтай вакуумнай камеры ён будзе знаходзіцца на працягу пяці гадзін. Каб потым адправіцца на аперацыйны стол.


Малы бізнес - з вялікімі перспектывамі. Вопыт гэтай медыцынскай кампаніі варты пераймання. На думку мэра сталіцы, адным з варыянтаў падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу можа стаць кансультацыйны цэнтр.


Маркетынгавыя пралікі не дазваляюць аптовай базе па продажы беларускага абутку нарошчваць аб'ёмы. Каб на складах не ўтвараліся залежы тавараў, дыстрыб'ютарам трэба варушыцца.


Аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту Мінска за 9 месяцаў - 135,7 трыльёнаў рублёў. Бюджэт недаатрымаў каля 2 мільярдаў рублёў. Асваенне новых рынкаў збыту і выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі павінен ліквідаваць дысбаланс.