Разняволіць ініцыятывы на месцах Мінэканомікі Беларусі запусціла новую канцэпцыю

29 мая 2017

Разняволіць ініцыятывы на месцах і даць магчымасць самім выбіраць шлях развіцця. Мінэканомікі Беларусі запусціла новую канцэпцыю для атрымання эфектыўнага выніку. Першая канферэнцыя ў фармаце кансультацыі прайшла ў Брэсце. На сустрэчы прысутнічалі бізнес-аналітыкі, прадстаўнікі ўлады, эканамісты.

Наталля Берчанка, намдырэктара Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі Беларусі: "Зараз робіцца спроба разварушыць вось гэтую ініцыятыву рэгіёнаў і сапраўды стварыць механізм, калі рэгіёны адчуюць, што яны могуць уплываць на прыярытэты, на далейшыя крокі з боку дзяржавы па падтрымцы гэтых прыярытэтаў. Два ключавыя этапы: выбраць кірунак развіцця і сфарміраваць сістэму стымулюючых мер з боку дзяржавы, каб гэтыя прыярытэты развіваліся паскоранымі тэмпамі".

У рэгіёнах дастаткова рэзерваў. І на месцах ведаюць лепш, на чым можна канцэнтравацца для паспяховага развіцця. Такія кансультацыі пройдуць у Віцебску, Магілёве і Гомелі.