Праца мытні і пераарыентацыя грузаў у цэнтры ўвагі прэзідэнта

6 октября 2020

Больш як 6 мільярдаў рублёў мытных плацяжоў і 71 мільён тон транзітных тавараў з пачатку года. Аб працы мытні   напярэдадні прэзідэнту краіны далажыў старшыня Мытнага камітэта. У цэнтры ўвагі - эканоміка. Экспартныя мыты знізіліся. Асноўныя прычыны - падатковы манеўр у нафтавай галіне і спад грузапатокаў з-за пандэміі.   Стаіць задача нагнаць прапушчанае і ўтрымацца на ўзроўні 2019-га. Асобна закранута сітуацыя на межах з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай і пераарыентацыя грузаў.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Як вы мне дакладваеце, амаль 40 % грузавікоў сёлета ідуць з Літвы і Латвіі. Гэта вялізны аб'ём. Калі мы возьмемся за гэты паток, то лагістычныя пункты Літвы недаатрымаюць дзесьці чвэрць, плюс паслугі".

Што датычыцца працы мытні ў цэлым - удасканальваюцца і тэхналогіі. Практычна ўсе імпартныя дэкларацыі афармляюцца менш як за 2 гадзіны. Каля 90 % экспартных партый адпускаюцца і зусім за 5 хвілін.