Праца прамысловага комплексу рэгіёна - галоўная тэма выязнога пасяджэння маніторынгавай групы

22 августа 2015

Праца прамысловага комплексу рэгіёна стала галоўнай тэмай выязнога пасяджэння маніторынгавай групы, створанай па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Вывучалі не толькі становішча спраў, праблемныя пытанні на заводах канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллеспаперпрама" і машынабудавання, але і шляхі іх вырашэння. Напрыклад, на Магілёўхімвалакне рыхтуюцца да маштабнай мадэрнізацыі. У выніку прадпрыемства выйдзе на вытворчасць 50 тысяч тон інавацыйнага валакна за год. Так званага прэміум-сегмента.

На нарадзе абмеркавалі і перспектывы развіцця дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Яны таксама на асаблівым кантролі спецыялістаў.