Праца парламентарыяў дзвюх краін над гарманізацыяй заканадаўства Саюзнай дзяржавы. Форум рэгіёнаў у Магілёве

11 октября 2018

Падпісанне новых кантрактаў і пагадненняў, а таксама абмеркаванне аграрнай палітыкі і лічбавай эканомікі. Праграма V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве сёння насычаная. Праца парламентарыяў дзвюх краін у тэматычных секцыях, абмеркаванне актуальных тэм супрацоўніцтва, у тым ліку ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Саюзнай дзяржавы. Пятае пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі стане галоўнай падзеяй другога дня форуму.

Аляксандр Папкоў, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Мы ствараем адпаведныя пляцоўкі для падрыхтоўкі і прыняцця адпаведных рашэнняў у ракурсе эканамічнай палітыкі. Таму і той інавацыйны патэнцыял, які ёсць у нашых рэгіёнах нашай рэспублікі, у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, інвестыцыйны патэнцыял мы павінны злучыць і атрымаць вынік".

Сёння ў Магілёве адкрыецца вялікі кірмаш рэгіёнаў. А ўвечар пройдзе маштабны канцэрт з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў.