Узаемны гандаль у ЕАЭС перавысіў паказчыкі дапандэмійнага перыяду. Аб'ём па выніках васьмі месяцаў - 45 мільярдаў долараў. Аб гэтым заявіла памочнік старшыні калегіі ЕЭК Ія Малкіна. Рост зафіксаваны ва ўсіх дзяржавах інтэграцыйнай "пяцёркі", найбольшы - у Казахстане і ў Расіі. Добрыя паказчыкі і ў беларускіх тавараў.
Як адзначыла Ія Малкіна, сусветны крызіс энерганосьбітаў ніяк не адбіўся на краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У дзяржавах забяспечваецца бесперабойная ўстойлівая праца ўсіх галін эканомікі.













