Рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію праходзіць пад знакам рашэння інтэграцыйных пытанняў

20 декабря 2019
Прычым, як у фармаце Саюзнай дзяржавы, так і ў рамках Еўразійскага эканамічнага Саюза і краін СНД.

Пачаўся перагаворны марафон з двухбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

Нягледзячы на шэраг нявырашаных пытанняў у саюзнай інтэграцыі, прагрэс у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі існуе, адзначылі кіраўнікі дзяржаў. Так, у Беларусі і Расіі адзіная абаронная прастора, адзіная мяжа і мытня на захадзе, ніякіх пытанняў няма ў працы нашых дыпламатычных карпусоў. Асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка значныя дасягненні ў сацыяльнай сферы і ў эканамічным узаемадзеянні. 

Няма рашэння яшчэ па трох дарожных картах

Сённяшнія перамовы - працяг пяцігадзіннага сочынскага марафона ў пачатку месяца. Цяперашні двухбаковы дыялог у Санкт-Пецярбургу працягваўся паўтары гадзіны - за гэты час былі цалкам узгодненыя пытанні ў сферах сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, рэгулявання алкагольнага рынку. Пакуль бакі не дасягнулі кампрамісу па трох дарожным картах з 31-ой, а менавіта ў нафтавай, газавай і падатковай сферах. Разам з тым, пэўныя дамоўленасці ў Беларусі і Расіі па энерганосьбітах усё ж ёсць - падвёў вынікі мінулых перамоў Аляксандр Лукашэнка. Цэны вызначаць ужо ў найбліжэйшыя дні. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў цэлым бакі задаволеныя вынікамі дыялогу. І калі будзе неабходнасць, прэзідэнты гатовыя сустрэцца яшчэ раз да канца гэтага або ў пачатку наступнага года. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовяцца ў найбліжэйшы час па тэлефоне. 

У Паўночнай сталіцы Расіі сёння акрамя двухбаковых перамоў прайшоў саміт ЕАЭС

Лідары краін "пяцёркі" падагульнілі ход развіцця еўразійскай інтэграцыі, а таксама абмеркавалі праблемы і перспектывы працы ў 2020 годзе. Зараз ужо афіцыйна: Беларусь - старшыня Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня. Сустрэча ў вузкім складзе працягвалася літаральна 10 хвілін. Гэта знак таго, што па ўсіх пытаннях дасягнутыя дамоўленасці. На пасяджэнні ў пашыраным складзе бакі ўсе рашэнні і дакументы заверылі подпісамі. Так, кіраўнікі краін ЕАЭС падпісалі пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні ў Саюзе і зацвердзілі Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі ЕЭК - да сваёй працы ён прыступіць з 1 лютага. Вынікі цяперашняга года бліжэй да вечара лідары падвялі і на нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.