Тэма развіцця рэгіёнаў гучала і ў Наваполацку падчас наведвання "Нафтана" прэм'ер-міністрам. Абмяркоўваючы перспектывы горадаўтваральнага прадпрыемства, Раман Галоўчанка адзначыў, што мадэрнізацыя НПЗ дазволіць кампенсаваць страты ад расійскага падатковага манеўру. Прэм'ер азнаёміўся з тым, як ідуць працы на комплексе запаволенага каксавання. Аб'ект плануюць запусціць да канца года. Ён уключае 19 усталёвак - 12 з іх пабудаваныя, а па некаторых ужо падпісаныя акты ўводу ў эксплуатацыю. Зараз на будаўніцтве працуюць каля 800 чалавек. У інвестыцыйны праект ужо ўкладзена больш за мільярд долараў.
Развіццё нафтахіміі таксама закладзена ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на найбліжэйшыя 5 гадоў. Паводле слоў прэм'ера, дзяржава будзе і далей інвеставаць у гэтую галіну. Аднак, канцэнтруючы працоўныя рэсурсы і вытворчыя сілы вакол буйных гарадоў, трэба не забываць і аб раёнах.













