Прамыя сувязі з расійскімі рэгіёнамі - падмурак адносін Беларусі і Расіі

7 июня 2017

Сёння гэта заявіў прэм'ер-міністр нашай краіны на сустрэчы з дэлегацыяй Пензенскай вобласці. Як падкрэсліў Андрэй Кабякоў, Беларусь гатова супрацоўнічаць па многіх напрамках: ад сельскай гаспадаркі да машынабудавання. У сферы АПК мы можам прапанаваць сучасныя даільныя комплексы, а таксама падзяліцца вопытам будаўніцтва малочна-таварных фермаў і крухмальнага завода. Такі аб'ект плануюць узвесці ў Пензенскай вобласці.

Арганізаваць пастаўку тэхнікі гатовы буйныя беларускія прадпрыемствы: МТЗ, Гомсельмаш, "Амкадор" і Мінскі аўтамабільны завод. Ужо сёння ў вобласці функцыянуе сетка дылераў беларускіх брэндаў. А працу сумеснага прадпрыемства па вытворчасці ліфтаў неабходна актывізаваць. Па выніках першага квартала года тавараабарот паміж Беларуссю і Пензенскай вобласцю вырас у паўтара раза.