Мінская вобласць пашырае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітая. Адзін з галоўных партнёраў - правінцыя Гуандун - зацікаўлена ў пастаўках мясной і малочнай прадукцыі прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна. Таксама асацыяцыя асвятляльнага абсталявання Гуандун выказала намер стаць рэзідэнтам індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Як адзначыў напярэдадні губернатар Мінскай вобласці, нягледзячы на пэўныя пагадненні застаецца яшчэ нямала пытанняў, якія трэба вырашыць з кітайскім бокам.
Сямён Шапіра, старшыня Мінаблвыканкама: "Мы таксама разгледзелі пытанні, якія будуць на карысць і кітайскай правінцыі, і Мінскай вобласці. Гэта культура, спорт. Гэта пытанне развіцця сумеснай эканомікі, таксама і пытанне ўваходу прадпрыемстваў гэтай правінцыі ў індустрыяльны парк «Вялікі камень». Там працуе губернатар некалькі месяцаў, і ў нас адбылася такая прыемная і добрая размова. Мы дамовіліся, што ён будзе ў нас ў наступным годзе ў Мінску».
А напярэдадні машынабудаўнічыя прадпрыемствы сталіцы і Мінскай вобласці наведала дэлегацыя кітайскай правінцыі Хунань. Адзін з вынікаў візіту - пачатак будаўніцтва сумеснага прадпрыемства па выпуску спецыяльнай тэхнікі ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».