Прамысловыя цэнтры Мінскай вобласці правядуць мадэрнізацыю сваіх прадпрыемстваў

23 января 2018

Прамысловыя цэнтры Мінскай вобласці сёлета правядуць мадэрнізацыю сваіх прадпрыемстваў і абновяць самі гарады. Так, маштабныя змены чакаюць Салігорск. Сёлета гораду шахцёраў 60 гадоў. Напярэдадні тут з'явіліся дадатковыя землі для будаўніцтва жылля. У планах адразу некалькі новых мікрараёнаў. Акрамя таго, свой імідж зменіць і парк па вуліцы Набярэжнай. Гэта будзе зона для актыўнага адпачынку, заняткаў спортам і масавых мерапрыемстваў.

Салігорск сёлета зробіць крок наперад і ў развіцці сістэмы аховы здароўя. У горадзе шахцёраў ўзводзяць новую паліклініку. Гэта будзе шасціпавярховы будынак з ультрасучасным медыцынскім абсталяваннем.

Адзначым, генеральны план развіцця Салігорска знаходзіцца ў стадыі карэкціроўкі і абмеркавання. У гэтых працэсах актыўны ўдзел прымаюць і самі гараджане.