Прамысловы гігант Мінскай вобласці – Беларуськалій - з пачатку года выпусціў рэкордны аб'ём калійных угнаенняў. Гэта звыш 11 100 000 тон прадукцыі. 90 % угнаенняў экспартуюць, а сёння гэта 110 краін.
Адначасова холдынг развівае і сацыяльныя праекты. Так, за апошнія чатыры гады жыллё атрымалі больш за тысячу сем'яў супрацоўнікаў Беларуськалія. Хутка і яшчэ адно наваселле - у Салігорску. Адначасова жыллём будуць забяспечаны і работнікі найноўшага горна-абагачальнага камбіната ў Петрыкаве. Гэта самы маштабны інвестыцыйны праект Беларуськалія.
Дарэчы, інвестыцыі ў новы камбінат Беларуськалія на поўдні краіны перавысілі мільярд рублёў. Новае прадпрыемства пачне выпускаць прадукцыю ў наступным годзе. На старце гэта будзе паўтара мільёна тон калійных угнаенняў штогод.
Прамысловыя і сацыяльныя праекты Беларуськалія
8 декабря 2020













