Прамысловасць, праца прадпрыемстваў і дзяржпадтрымка. Прэзідэнт наведвае прадпрыемства "Гомсельмаш"

20 ноября 2020

Дзякуючы падтрымцы дзяржавы, краіне ўдалося захаваць многія прадпрыемствы і калектывы. Гэта заявіў сёння беларускі лідар, наведваючы Гомсельмаш. Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі прадукцыі прадпрыемства, а таксама працэсам зборкі перадавых мадэляў. Вытворца тэхнікі ўжо зарабіў сёлета на экспарце больш як 93 мільёны долараў. Рост аб'ёмаў вытворчасці без малога 123 працэнты. Ідзе праца над далейшым паніжэннем выдаткаў і аптымізацыяй вытворчых магутнасцяў. Распрацоўваюцца і новыя мадэлі. Што датычыцца збожжаўборачнай тэхнікі, на працягу 5 гадоў плануецца ўкараніць новае пакаленне машын прадукцыйнасцю да 18 тон збожжа за гадзіну і вывесці на рынак шэраг найноўшых, больш магутных мадэляў.

Гомсельмаш развівае машынабудаванне для АПК

Холдынг шукае фінансаванне для пілотнай часткі праекта па комплекснай мадэрнізацыі. Праект прадугледжвае тэхнічнае пераўзбраенне шэрагу вытворчасцяў і стварэнне новых. Распрацавана таксама стратэгія развіцця Гомсельмаша да 2030 года. Актыўна тут працуе навукова-тэхнічны цэнтр камбайнабудаўніцтва, укараняючы перадавыя тэхналогіі. Гэтымі хвілінамі беларускі лідар размаўляе з працаўнікамі завода. Размова ідзе не толькі аб перспектывах у машынабудаванні.