Два заводы сёлета з'явяцца ў Дзяржынскім раёне. Іх спецыялізацыя - выраб электранагравальнікаў, абагравальных катлоў і стрэтч-плёнкі. Разам з тым пачынаецца будаўніцтва новага аўтазавода "БелДжы" ў Барысаве. Дарэчы, прадукцыя прадпрыемстваў гэтага горада заваёўвае ўсё новыя рынкі збыту.
Аляксей Кандраценка ўбачыў, дзе ствараюць інавацыйныя агрэгаты для тэхнікі з розных краін свету. Амаль 60 гадоў таму ўсё пачыналася з аднаго цэха Мінскага трактарнага завода, сёння ж гэта самастойнае буйное прадпрыемства. Сярод яго заказчыкаў такія аўтагіганты, як МАЗ, ГАЗ, КамАЗ. Барысаўскі завод агрэгатаў, на меркі прамыслоўцаў, - адзін з галоўных донараў машынабудавання. З выгляду халодныя і металічныя, кампрэсары і помпы - сапраўдныя сэрцы і сасуды, без якіх аўтамабілі не змогуць працаваць.
Пра тое, што пры пэўных поспехах у прадпрыемства ёсць і праблемныя пытанні, ведаюць і ў Камітэце дзяржкантролю. Хаваць тут няма чаго, трэба шукаць выхад разам - пазіцыя старшыні КДК. Умовы працы, мадэрнізацыя, узровень заробкаў - сярод гэтых тэм Леанід Анфімаў пры сустрэчы з працоўным калектывам закрануў і пытанне пра кацельню завода. Яе перадаюць у камунальную ўласнасць Барысаўскага раёна. Прычына няпростая.
За апошнія гады на Барысаўскім заводзе агрэгатаў рэалізаваны два праекты па мадэрнізацыі. Адсюль і станоўчы вынік у працы.
Між тым у Барысаўскім раёне ўжо пачалі будаваць цалкам новы завод па выпуску легкавых аўтамабіляў "БелДжы". Сумесны беларуска-кітайскі праект рэалізуюць у найбліжэйшы час. Прадпрыемства разлічвае збіраць да 60 000 аўтамабіляў за год.













