Вытворчасць паліўных гранул з ільнакастры адкрылася ў Оршы

27 января 2020
Вытворчасць паліўных гранул з ільнакастры запусцілі ў Оршы. Новы для паўночнага рэгіёна краіны від паліва ўжо выпрабавалі ў аршанскіх кацельнях. Сярод істотных плюсаў - экалагічнасць і цана. Магутнасці новай лініі дазваляюць выпускаць да 300 тон паліўных гранул за месяц. Сыравіну будуць закупляць на найбліжэйшых ільназаводах.

Новыя рабочыя месцы атрымалі 5 чалавек 

Праект рэалізаваны па ўказе аб развіцці раёна. Вытворчасць адкрылі ў цэху былога завода жалезабетонных вырабаў. У памяшканні, якое доўгі час пуставала, зрабілі рамонт, усталявалі абсталяванне. Рабочыя месцы атрымалі 5 чалавек.