Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі краін ЕАЭС будзе расці

10 ноября 2021
Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве будзе расці. Такія прагнозы робіць Калегія ЕЭК. Да 2025 года прырост  вытворчасці ў галіне ў грашовым выразе складзе 17 %, а да 2030-га - 31 %. І гэта нягледзячы на сусветны крызіс, выкліканы пандэміяй каранавіруса. Акрамя таго, згодна з прагнозамі, узаемны гандаль сельгаставарамі вырасце на 24 %. Чакаецца станоўчае сальда знешняга гандлю  памерам 7,1 мільярда долараў.