Вытворчасць першай беларускай офіснай паперы з макулатуры наладжана ў Барысаве

21 ноября 2017

Сёння на папяровай фабрыцы Дзяржзнака адбылася ўрачыстая прэзентацыя новых вытворчых цэхаў. Глыбокая перапрацоўка макулатуры - частка праекта па пераходу Беларусі да зялёнай эканомікі пры падтрымцы Еўрасаюза і ПРААН. Дзякуючы "зялёнай" ініцыятыве на барысаўскай фабрыцы са стогадова гісторыяй створаны поўны цыкл сучаснай ачысткі макулатуры і яе глыбокай перапрацоўкі.

Усяго ў праекце "Зялёная эканоміка" 23 ініцыятывы. У тым ліку - развіццё зялёнага транспарту ў Нясвіжы, стварэнне гадавальніка рэдкіх птушак у Налібоцкай пушчы і цэнтра па зборы і перапрацоўцы фітаматэрыялаў у Мядзельскім раёне.