Вытворцы дзіцячага харчавання разглядаюць расійскі рынак як прыярытэтны

11 февраля 2014

Беларускія вытворцы дзіцячага харчавання разглядаюць расійскі рынак у якасці прыярытэтнага. Гэта заявілі на круглым стале ў Пасольстве Беларусі ў Расіі. Вядучая кампанія краіны па вытворчасці сумесяў рэалізуе новы праект. Ён дазволіць выйсці на рынкі Мытнага саюза з новым высакаякасным брэндам.


У цяперашні час на заводзе ў Ваўкавыску завяршаюцца пуска-наладачныя работы на новай вытворчасці, якая ствараецца ў рамках праграмы Дзеці Беларусі. Тут будуць выпускаць вадкія малочныя сумесі.


За некалькі гадоў кампанія павялічыла пастаўкі дзіцячага харчавання практычна ў два разы. У 2010-ым продажы склалі 1200 тон прадукцыі. Па выніках 2013-га - 2100 тон.


Пры гэтым якасць прадукта высока ацэньваюць не толькі бацькі, але і расійскія дзіцячыя ўрачы.