Праграму супрацоўніцтва па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах да 2030-га абмеркавалі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД

6 ноября 2020

Праграма супрацоўніцтва па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах да 2030 года стала тэмай пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Сустрэча прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Як адзначыў беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка, Беларусь разам з расійскімі партнёрамі рыхтуецца да запуску першага энергаблока АЭС. Гэта кансалідуючы і стваральны праект для доўгатэрміновага развіцця краіны і ўмацавання эканамічнага суверэнітэту.

На парадку было 18 пытанняў. Асноўныя датычыліся працы эканомікі ва ўмовах каранавіруснай інфекцыі. Беларусь настойвае на аднаўленні паўнавартасных пасажырскіх зносін у Садружнасці, якія ўпалі сёлета на трэць. Гатовыя развіваць і кантакты ў IT-сферы.