Праграму развіцця канкурэнцыі ў Беларусі падрыхтуюць да канца года

25 апреля 2019

Гэта ключавы дакумент Пагаднення аб супрацоўніцтве Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Таксама будзе вызначаны  індэкс стану канкурэнцыі. Вынікі агучаць  ужо ў канцы лета. Размова  ідзе і аб стварэнні прававых механізмаў для працы на рынку паводле  адзіных правілаў дзяржаўных і прыватных кампаній, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі дзяржаўных кіраўнікоў, суддзяў і выкладчыкаў ВНУ, якія працуюць з антыманапольным правам. Агульны кошт трохгадовага праекта - 6,5 мільёнаў долараў. 

Вольга Шчарбіна, кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі: "Усе мерапрыемствы, якія мы будзем праводзіць, накіраваныя на падтрымку прыватнага бізнесу, на падтрымку ўсяго бізнесу. І нам вельмі жадалася б, каб тыя крокі па развіцці канкурэнцыі, якія мы рэалізуем сумесна з міністэрствам, каб яны давалі пэўны эфект,  каб бізнес гэта адчуваў. І, вядома,  канчатковы эфект для спажыўца. Што ён убачыць. Магчыма,  у некаторых сектарах гэта адаб'ецца ў паніжэнні цаны для спажыўца, у некаторых сектарах мы ўбачым шырэйшы доступ да паслуг і тавараў. І ў цэлым чакаем  пазітыўных эфектаў ад гэтай праграмы".

Зараз Міжнародная фінансавая карпарацыя  ацэньвае развіццё канкурэнцыі ў Беларусі па шасці галінах: гэта чыгуначны транспарт, страхаванне, энергетыка, авіяперавозкі, газазабеспячэнне і электрасувязь. Але спіс  пашыраць удвая. Пра   неабходнасць ствараць асяроддзе  для здаровай і сумленнай канкурэнцыі  гаварыў і Прэзідэнт падчас Паслання народу і парламенту.