Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020-га года прадставяць на 5 Усебеларускім народным сходзе

15 октября 2015

Пра гэта сёння ўжо на сесіі Савета Рэспублікі паведаміў спікер Міхаіл Мясніковіч. Дата правядзення сходу пакуль не вядомая, але кіраўнік верхняй палаты парламента адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне правесці 20 кастрычніка спецыяльнае пасяджэнне і разгледзіць "падыходы да 2016-га года і адказнасць кадраў па выкананні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад краінай". Перамогу дзеючага Прэзідэнта на выбарах старшыня Савета Рэспублікі ацаніў як высокі давер беларусаў да таго сацыяльна-эканамічнага і палітычнага курсу, які праводзіцца ў краіне.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, праца на месцах можа быць больш эфектыўнай. Савету Рэспублікі трэба садзейнічаць больш паспяховай працы прадпрыемстваў і мясцовых Саветаў дэпутатаў, вырашаць праблемы простых людзей - канструктыўна з улікам заканадаўства і мясцовых асаблівасцяў.