Праграма развіцця канкурэнцыі рыхтуецца ў Беларусі

14 ноября 2019
Будуць прапісаныя агульныя прынцыпы, падыходы і чаканні. А таксама другі блок - галіновы, дзе прадумаюць пэўныя дарожныя карты на прыход новых гульцоў у галінах. Прапісаны і асноўны кірунак - абарона асноў і прынцыпаў сумленнага саперніцтва дзяржорганамі ўсіх узроўняў. Пра гэта было заяўлена на міжнародным форуме ў Мінску "Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках: тэарэтычныя і практычныя аспекты". Сёння форум працягне працу. Гаварыць будуць аб прынцыпе выключнага права на таварны знак у ЕАЭС.

Таксама адна з тэматычных дыскусій прысвечаная рознічнаму рынку, дзе трэба захоўваць баланс інтарэсаў і бізнесу, і спажыўцоў, каб не было дэфіцыту тавараў і скокаў цэн.