Праграма новай эканамічнай палітыкі

14 октября 2013

Перагледзець інвестыцыйную, бюджэтную і тарыфную, яшчэ раз вярнуцца да аптымізацыі дзяржпраграм і падатковай сістэмы. Прааналізаваць, як палепшыць кіраванне дзяржмаёмасцю і механізмы прыватызацыі дзяржуласнасці. Асобны блок мерапрыемстваў, накіраваных на рост экспарту, - сёння прадстаўнікі ўрада і Нацбанка знаёмілі журналістаў і экспертаў з планам сумесных дзеянняў па развіцці эканомікі краіны.


Дакумент, які эксперты называюць праграмай новай эканамічнай палітыкі, ужо пададзены экспертам Міжнароднага валютнага фонду. Частка мерапрыемстваў будзе рэалізаваная сёлета, а ў цэлым план разлічаны на сярэднетэрміновую перспектыву. Так, прагнозныя дакументы на наступны год ужо сфарміраваныя з улікам мер, прапісаных планам сумесных дзеянняў.