Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб карэкціроўцы асобных палажэнняў падатковага заканадаўства

1 ноября 2019
Якой будзе эканамічная і грашова-крэдытная палітыка Беларусі ў наступным годзе? Адпаведны ўказ, у якім пазначаныя ключавыя параметры развіцця нашай краіны (інакш кажучы: задачы ўраду на найбліжэйшую перспектыву), падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

Згодна з  прагнозам на 2020-ы, рост ВУП чакаецца на ўзроўні крыху менш за 3 %, экспарт павялічыцца на 3,5 %. Прыцягнуць у краіну ў наступным годзе прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове разлічваюць больш за паўтара мільярда долараў. Манетарная палітыка будзе накіраваная на тое, каб стабілізаваць інфляцыю. Чакаецца, яна ў наступным годзе  не перасягне 5-працэнтны рубеж. Кашалькі беларусаў пацяжэюць у сярэднім на 2,5 %.

Карэкціроўка падатковага заканадаўства

Таксама Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб карэкціроўцы асобных палажэнняў  падатковага заканадаўства. Напрыклад, ІП, якія гандлююць у розніцу, не абавязкова пры перавозцы тавара альбо ў магазіне мець дакументы, якія пацвярджаюць яго набыццё.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя