Прагнозныя паказчыкі захаваюцца. Інфляцыю плануюць на ўзроўні 5%

11 июля 2019
Фактары, якія падштурхоўваюць інфляцыю ў першым паўгоддзі, слабеюць. Гадавы прагноз  5% захоўваецца. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Сяргей Калечыц. На рост базавага індыкатара паўплывала вытворчасць сельгаспрадукцыі, адставанне росту прадукцыйнасці працы ад заработнай платы, а таксама знешнія фактары. Узровень інфляцыі ўлічаць і пры фарміраванні стаўкі рэфінансавання 7 жніўня.

Рэгулятар падвёў вынікі твінінг-праекта "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка", у рамках якога 9 цэнтрабанкаў ЕС  дзяліліся вопытам і сваімі напрацоўкамі ў пытаннях фінансавай стабільнасці, банкаўскага нагляду, абароны праў спажыўцоў фінпаслуг. Напрыканцы верасня дэлегацыя Еўрасаюза прыедзе ў Мінск, каб абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва.