Праекты фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза будуць разгледжаныя на пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС

22 ноября 2018

Праекты фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза будуць разгледжаныя ў Мінску на пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС. Пра гэта сёння заявілі ў Маскве. У сталіцы Расіі праходзіць канферэнцыя "Еўразійская эканамічная інтэграцыя". Міністры, чыноўнікі і банкіры абмяркоўваюць сумесныя праекты ў рамках "пяцёркі". Іх фінансавай падтрымкай займаецца Еўразійскі банк развіцця. Пры яго ўдзеле пабудаваная Полацкая ГЭС, у праект было інвеставана 80 мільёнаў долараў ЗША. Таксама банк падае ў лізінг беларускія самазвалы БелАЗ для рынку Расіі.