Праект закону аб бюджэце на 2014 год прыняты парламентам у першым чытанні

12 декабря 2013

Паводле законапраекта, бюджэт сфарміраваны збалансаваным па даходах і расходах. Так, даходы на 2014 год плануюцца ў суме звыш 128 трыльёнаў рублёў. Фінансаванне атрымаюць 77 рэспубліканскіх праграм, у той жа час непраграмныя выдаткі бюджэту будуць скарочаныя. Бюджэт захавае сваю сацыяльную скіраванасць. На сацыяльныя артыкулы вылучана каля паловы ўсіх дзяржрасходаў. Фінансаванне аховы здароўя і адукацыі вырасце ў параўнанні з 2013 годам.


Папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях прадпрымальніцтва і падаткаабкладання прынялі сёння дэпутаты ў першым чытанні. Так, выдаткі на дарожную гаспадарку ў 2014 годзе плануецца павялічыць да 5 трыльёнаў рублёў. Рост расходаў на дарожную гаспадарку плануецца забяспечыць за кошт увядзення дзяржпошліны на выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. 1 трыльён 600 мільярдаў рублёў размяркуюць паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі ў суадносінах 50 на 50. Грошы пойдуць на рамонт і будаўніцтва дарог.



Аўтамабільная тэматыка сёння ў парламенце была ледзь ці не галоўнай. Так, у Беларусі плануецца ўзмацніць жорсткасць адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць дзяржтэхагляду. Штрафы вырастуць ад 2 да 5 базавых велічынь.