Праект указа аб мерах па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ў Беларусі падрыхтаваны

27 марта 2019

Праект указа аб мерах па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ў Беларусі  падрыхтаваны  і ўжо ўзгадняецца з асноўнымі эканамічнымі ведамствамі. Пра гэта стала вядома сёння  падчас сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з кіраўніцтвам Нацбанка. Акрамя таго, галоўная фінустанова можа атрымаць больш правоў ў вызначэнні асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі. Адначасова ўзмоцніцца і адказнасць кіраўніцтва гэтага дзяржоргана. Такія меры дазволяць больш эфектыўна кантраляваць узровень інфляцыі. Нацбанк скіраваны на яе зніжэнне да 4 % пасля 2020 года.