Праект Мытнага кодэкса ЕАЭС павінен улічваць еўрапейскія і сусветныя стандарты

17 сентября 2015

Гэта заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з кіраўнікімі мытных службаў краін "пяцёркі". Гэты дакумент плануюць прыняць у пачатку наступнага года. Асноўная ўвага ў кодэксе - службе "Адно акно". Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, намаганні кіраўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза накіраваныя на свабодны рух тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.

На сустрэчы ва ўрадзе размова ішла таксама наконт перспектыў еўразійскай інтэграцыі, новых нарматыўных актаў у мытнай справе, наконт лагістыкі і паляпшэння транзітных магчымасцяў краін.