Праект "Сферы нацыянальных інтарэсаў" сёння ў вячэрнім эфіры

29 июня 2018

Першы беларускі электрамабіль можа сысці з канвеера на працягу двух гадоў. Лакалізацыя такога апарата дасягне пяцідзесяці працэнтаў. Астатняе пададуць кітайскія партнёры. Збірацца ён будзе на базе завода "БелДжы". Важкі ўклад занясе і Акадэмія навук Беларусі, дзе зараз распрацоўваюцца батарэі для айчыннага электракара.

Зялёная эканоміка Беларусі разам з лічбавымі інавацыямі. Якая будучыня чакае нашу краіну, калі праграмісты сталі важнейшымі за нафтавікоў і металургаў? Пра гэта чарговая серыя праекта АТН "Сферы нацыянальных інтарэсаў" - глядзіце сёння ў вячэрнім эфіры пасля "Панарамы".