Праект "Сфера нацыянальных інтарэсаў" - адразу пасля "Панарамы"

27 июня 2018

Попыт на рабочую сілу расце. На сёння ў базе даных - 76 000 вакансій. Пра гэта заявіла кіраўнік Мінпрацы Ірына Касцевіч. У Беларусі з пачатку года скарачаецца змушаная поўная занятасць і ўзровень агульнага беспрацоўя. Пры гэтым ствараюцца і новыя рабочыя месцы. Больш поспеху маюць тыя, хто гатовы атрымліваць новыя навыкі.

Зарплаты і цэны ў магазінах, барометр народнай інфляцыі і прыярытэты і арыентыры глабальнага маштабу. Як сёння вырашаюцца праблемы асобнага чалавека? І што стаіць за сухімі лічбамі росту ВУП і тэмпаў інфляцыі? Пра гэта сёння ў праекце "Сфера нацыянальных інтарэсаў" - адразу пасля "Панарамы".