Праект асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі павінен быць канчаткова адпрацаваны

30 июня 2015

Праект асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў павінен быць канчаткова адпрацаваны ўжо ў жніўні. Пра гэта сёння заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. Гэта ўжо другі падыход да праграмы. У прапанаваны сёння варыянт распрацоўшчыкі ўнеслі ў тым ліку і дарожную карту структурных рэформ, якія змогуць паскорыць рост беларускай эканомікі.

Што датычыцца пунктаў росту эканомікі, то тут упор робяць першым чынам на Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, на мадэрнізацыю магутнасцяў у дрэваапрацоўцы, металургіі, у вытворчасці легкавых аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў, а таксама на сферу паслуг.