Праект абноўленага Падатковага кодэкса вынесуць на разгляд Прэзідэнту да 1 верасня

6 августа 2018

Праект абноўленага Падатковага кодэкса плануецца ўнесці на разгляд Прэзідэнту да 1 верасня. Зараз дакумент размешчаны на сайце Мінфіна і адпраўлены на ўзгадненне ва ўсе дзяржорганы, бізнес-саюзы, Савет па развіцці прадпрымальніцтва. Мінфін сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах аператыўна яго дапрацоўваюць. Назіральнікі адзначаюць, што ў праекце новага Падатковага кодэкса за апошні год бізнес і ўлада істотна зблізілі пазіцыі.

Дзмітрый Кійко, намеснік міністра фінансаў Беларусі:

"У дзеючай сітуацыі асноўны ўпор быў зроблены на адміністрацыйную рэформу Падатковага кодэкса. Практычна былі абмеркаваныя ўсе пытанні, якія апошнія гады паднімаліся бізнес-супольнасцю".

У Міністэрстве фінансаў заклікалі бізнес-саюзы як мага раней унесці свае прапановы па абноўленым Падатковым кодэксе.