Праект пра вядучыя беларускія кампаніі. Беларуськалій

26 декабря 2017

Агенцтва тэленавін працягвае новы праект пра вядучыя беларускія кампаніі - ключавых гульцоў рынку. Прычым не толькі нашага. Беларусь сёння ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў. Беларуськалій сёлета выпусціў больш за 11 мільёнаў тон угнаенняў. Гэта рэкордная лічба для кампаніі. Да 2025 прадпрыемства плануе павялічыць вытворчасць да 16 мільёнаў тон за год. Дарэчы, гэта не адзіны рэкорд 2017. Гэтым летам Беларуськалій пераадолеў яшчэ адну знакавую мяжу. У Салігорску здабылі юбілейную паўтарамільярдную тону руды.