Праект "На кантролі Прэзідэнта" глядзіце ў сераду пасля "Панарамы"

2 июня 2019

Лёгкая прамысловасць Беларусі - гэта больш чым 2 тысячы кампаній як дзяржаўных, так і прыватных, і іх колькасць расце. Пераважна гэта невялікія вытворчасці, якія па продажах на ўнутраным і знешнім рынках апярэджваюць буйныя кампаніі Беллёгпрама. Аб неабходнасці перазагрузкі працы галіны гаварыў і Прэзідэнт, калі прызначаў новага кіраўніка канцэрна два тыдні таму. Траціна прадпрыемстваў Беллёгпрама сёння сярод стратных. У чым прычына, і ці можна з мінуса выйсці ў плюс? Пра гэта ў праекце "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду, 5 чэрвеня, адразу пасля "Панарамы".