Праект дарожнай карты паміж Беларуссю і Азербайджанам абмеркавалі напярэдадні

16 декабря 2016

Праект дарожнай карты паміж Беларуссю і Азербайджанам напярэдадні абмеркавалі намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка з дэлегацыяй Усходняга Закаўказзя.  Па даручэнні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў  адпаведны дакумент бакі  павінны падрыхтаваць да 20 снежня. Таксама пастаўлена задача па выхадзе на тавараабарот 700 мільёнаў долараў  у наступным годзе. Беларусь і Азербайджан плануюць пашырыць супрацоўніцтва ў прамысловасці, ахове здароўя і сельскай гаспадарцы.