Праект бюджэту на наступны год сёння абмеркавалі дэпутаты і сенатары

15 декабря 2017

Праект бюджэту на наступны год сёння абмеркавалі дэпутаты і сенатары на сумесным пасяджэнні профільных камісій. Ужо ў панядзелак галоўны фінансавы дакумент разгледзяць у парламенце. Яго канчаткова зацвердзяць на наступным тыдні.

Адной з навацый бюджэту стане стымуляванне рэгіянальных улад зарабляць сродкі ва ўласную казну. Пунктамі росту стануць прыбыткі ад малога бізнесу, скарачэнне выдаткаў у дзяржсектары. Сродкі накіруюць на развіццё малых гарадоў, у тым ліку ўзвядзенне сацыяльных аб'ектаў і рэканструкцыю дарог.

Бюджэт наступнага года звярстаны на аснове так званага кансерватыўнага сцэнарыя. Так, рост ВУП вызначаны ў памеры 1,2 %. Інфляцыя не перавысіць сямі з паловай працэнтных пунктаў. Для стаўкі рэфінансавання пазначылі планку - 11 %.