Усе дэталі ў Святланы Лук’янюк. За праект бюджэту ў другім чытанні галасавалі дэталёва. Спачатку за прыбыткі і выдаткі, а пасля ўвесь дакумент у цэлым. 94 за, 2 супраць. Такі вынік абмеркавання галоўнага фінансавага дакумента тут, у Авальнай зале. Дэпутаты называюць яго кампрамісам палітычных, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў. А таксама рэалістычнай базай, дзе ўлічаныя і знешняя кан'юнктура рынку, і рэзервы і магчымасці ўнутранай эканомікі.
Выдаткі на падтрымку рэальнага сектара з казны зніжаюцца
Падтрымка рэальнага сектара з дзяржказны знізіцца на 10 %. Трэба вучыцца паспяхова працаваць без пастаяных датацый. Кагосьці трэба будзе і падагнаць. Эфектыўнасць прадпрыемстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў аснове асноў, тым самым знізіцца нагрузка на бюджэт. І гэта важна, бо пакуль мы не выйшлі з пікавых выплат па абслугоўванні і пагашэнні дзярждоўгу.
Сацыяльна арыентаваны бюджэт
Бюджэт-2020 года захоўвае пераемнасць. 30 % сродкаў пойдзе на завяршэнне пяцігадовых дзяржпраграм. Львіная доля - на сацыяльную сферу - 44 %. Так што чакаем паляпшэння якасці паслуг у адукацыі і ахове здароўя. А той жа сямейны капітал, і магчымасць расходваць грошы, пры неабходнасці на жыллё, стане стымулам вялікіх будоўляў. Бюджэтнікам абяцаюць суадносіны іх зарплат не меней за 80 % да сярэдняй па краіне. А пенсій - не ніжэй за сорак.
Бюджэт вярсталі з разліку кошту барэля нафты 60 долараў, а цэн на расійскі газ на ўзроўні гэтага года, значыць 127 долараў за кубаметр. Пакуль дагавор не падпісаны, але ў Мінэнерга спадзяюцца, што расійскія партнёры будуць фарміраваць цану на газ, зыходзячы з аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. Інфляцыя ў наступным годзе таксама ў рамках цяперашняга 2019-га - не вышэй за 5 %.
Зачын на будучыню
Бюджэт 2020 завершыць пяцігодку. Але ўжо сёння ва ўрадзе пралічваюць на 5 наступных гадоў, дзе амбіцыйныя мэты росту ВУП да 100 мільярдаў долараў. У Мінфіне гатовы разглядаць нестандартныя рашэнні. У тым ліку ад МВФ і Сусветнага банка па стымуляванні эканамічнай актыўнасці.