Праект бюджэту-2020 паступіў у парламент

4 ноября 2019
Сёння яго разгледзіць профільная камісія дэпутатаў. А пасля дакументу яшчэ трэба будзе прайсці некалькі чытанняў. Прымаць бюджэт будзе цяперашняе скліканне дэпутатаў: у яго ёсць два тыдні, каб зацвердзіць асноўныя параметры. Нагадаем, галоўны фінансавы дакумент звярсталі з дэфіцытам. Паводле праекта, рост эканомікі запланаваны ў памеры 1,9%, а стаўка рэфінансавання застанецца на цяперашнім узроўні - 9 з паловай працэнтаў.