Праект бюджэту - 2017 прыняла Палата прадстаўнікоў

3 октября 2016

Праект бюджэту - 2017 сёння ў першым чытанні прыняла Палата прадстаўнікоў. Гэты дакумент знакавы для завяршэння работы пятага склікання беларускага парламента. Нагадаем, што сёння пачалася восеньская сесія Нацыянальнага сходу. Яшчэ тыдзень паўнамоцтвы ў пятага склікання ніжняй палаты парламента, 11 кастрычніка яго зменіць шосты склад. За тыдзень плануецца разгледзець каля 26 пытанняў. Сёння сярод дзясятка іншых дакументаў дэпутаты галасавалі і за расходы і даходы дзяржказны на наступны год. Яны назвалі праект бюджэту базавым, узважаным і рэалістычным. Запланаваны ўмераны рост ВУП - 0,2%. Але ўсе сацыяльныя абавязацельствы будуць захаваныя.

Сесія, што адкрылася сёння, стане апошняй і для сенатараў пятага склікання. У гэтым складзе Савет Рэспублікі завершыць сваю працу ўжо ў чацвер, 6 кастрычніка. Але парламентарыям трэба яшчэ разгледзець больш за 20 законапраектаў. Увага сенатараў галоўным чынам будзе засяроджаная на бюджэце краіны на наступны год, а таксама папраўках у Падатковы кодэкс. Працу ў новым складзе верхняя палата парламента пачне на наступным тыдні - 12 кастрычніка.