Прадукты беларускай нафтаперапрацоўкі запатрабаваныя ў ЕС і Украіне

3 мая 2021

Прадукты беларускай нафтаперапрацоўкі запатрабаваныя ў краінах Еўрапейскага саюза і Украіне, нягледзячы на некаторую "нялюбасць", пра якую перыядычна спрабуюць заяўляць бакі. 75 % прадукцыі Беларускага газаперапрацоўчага завода з'язджае пераважна туды. Аб гэтым нашаму каналу паведаміў дырэктар Беларускага газаперапрацоўчага завода. Сяргей Пашкоў адзначыў, што пасля мадэрнізацыі ў 2015 годзе асартымент прадукцыі пашырылі, а гэта дадатковы прыбытак (прадукты маюць высокі дабаўлены кошт).

Прадпрыемства ідзе ў нагу з часам і ўносіць свой уклад у электрыфікацыю краіны. Яму належыць самая буйная ў Беларусі сонечная электрастанцыя магутнасцю 55 мегават.