Рынак будзе забяспечаны харчаваннем, а прадпрыемствы - сыравінай. Сёння ў Мінсельгасхарчы пракаменціравалі харчовае эмбарга на шэраг тавараў з 1 студзеня. Беларусь ужо даўно ўласнымі сіламі гарантуе харчовую бяспеку. Па мясе-малочнай групе тавараў у краіне маецца падвойны запас. Асартымент будзе толькі пашырацца, а значыць спажывец не пацерпіць. Не ўзнікне праблем і з сыравінай для перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Аляксей Багданаў, намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання:
Мы ўвозілі з Еўропы толькі 4 % ялавічыны, астатні тавар ішоў з іншых дзяржаў. Што датычыцца свініны, то летась мы завезлі большую частку з Расіі. Ніякіх праблем па замяшчэнні тут няма. Ды і мы самі кожны год дадаём у аб'ёмах вытворчасці мяса птушкі, ялавічыны, свініны, малочнай прадукцыі. Доля імпарту з кожным годам становіцца менш.Харчовае эмбарга не паўплывае і на планы па экспарце. Па выніках года чакаецца лічба больш чым 6 мільярдаў долараў.













