Працягваецца візіт дэлегацыі Калужскай вобласці Расіі ў Беларусь

4 апреля 2014

Сёння раніцай госці ўсклалі вянкі да манумента Перамогі, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Калужская вобласць Расіі з'яўляецца шостым па велічыні тавараабароту партнёрам Мінска ў Расіі. Па выніках мінулага года ўзаемны тавараабарот перавысіў трыста мільёнаў долараў. Павялічыць лічбу дапамогуць новыя перспектыўныя кірункі. Іх у гэтыя хвіліны абмяркоўваюць Прэзідэнт Беларусі і губернатар расійскага рэгіёну. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.