Працягваецца будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага комплексу на поўдні Мінскай вобласці

28 января 2020
Зараз там кладуць чыгуначныя пуці, узводзяць аб'екты водазабеспячэння, а таксама адміністрацыйныя будынкі. Адначасова пад зямлёй ідзе праходка шахтных ствалоў пры сярэднім тэмпе тры метры за суткі. У цэлым аб'ём інвестыцый кампаніі "Слаўкалій" на гэты год - 400 мільёнаў долараў. Сярод ключавых аб'ектаў, якія пачнуць узводзіць, энергетычныя і сама ўзбагачальная фабрыка. 

Сяргей Гарбацэвіч, намеснік дырэктара па будаўніцтве ЗТАА "Слаўкалій": "Пасля мантажу двух трансфарматараў і іх уводу ў эксплуатацыю рудня будзе гатова да праходкі, цалкам да энергазабеспячэння, фабрыка таксама будзе забяспечаная часовым і сталым энергазабеспячэннем. У тым ліку гэта дазволіць нам забяспечыць пуск і наладку абсталявання, якое будзе зманціравана".

Адзначым, Нежынскі ГУК стане другім прадпрыемствам у Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Тут будуць выпускаць да двух мільёнаў тон хларыду калію за год.