Продажы рэзідэнтаў ПВТ за першае паўгоддзе 2019 выраслі амаль на палову

14 октября 2019
Продажы рэзідэнтаў ПВТ за першае паўгоддзе выраслі амаль на палову. А гэта мільярд долараў. І ёсць усе падставы меркаваць, што лічбу атрымаецца падвоіць. Самі аб'ёмы вытворчасці кампаній выраслі больш як на 65 працэнтаў. Дзякуючы ПВТ Беларусь значна апярэджвае Расію, ЗША, Кітай, Індыю, Японію, Паўднёвую Карэю і шматлікія іншыя краіны ў экспарце камп'ютарных паслуг на душу насельніцтва. А ўклад прадпрыемстваў парка ў рост ВУП роўны ўсёй прамысловасці, будаўніцтву і сельскай гаспадарцы, разам узятым. У нашага тэхнакластара асаблівы льготны рэжым. Але прэ
ферэнцыі самі па сабе - гэта магчымасці. І тут яны спрацавалі.

Новыя рабочыя месцы ў ПВТ

Сфера высокіх тэхналогій стварае і новыя рабочыя месцы. За 6 месяцаў створана амаль 4 500. А за 10 гадоў - 35 000. Прычым больш за палову супрацоўнікаў - моладзь, выпускнікі нашых ВНУ.