Праблемы неэфектыўнасці дзяржмаёмасці

20 января 2015

Яна павінна была павысіць рэнтабельнасць і павялічыць прыбыткі прадпрыемстваў. Але на справе мадэрнізацыя пакуль прыносіць толькі страты. Так, на Гомельскім тлушчавым камбінаце новыя лініі не задзейнічаныя на поўную магутнасць і не прыносяць належнай аддачы. А ў Мінскім раёне інкубатар з сучасным абсталяваннем будуюць ужо амаль 8 гадоў. За год тут можна выгадаваць дваццаць шэсць мільёнаў куранят. Але ўвесь гэты час інкубатар пад сталіцай не працуе. У праблемах неэфектыўнасці дзяржмаёмасці разбіраліся нашы карэспандэнты.

Расказвае Вольга Халадовіч.

Гэтая італьянская лінія па вытворчасці мыла дапамагае зніжаць энергазатраты, павялічвае прадукцыйнасць і самае галоўнае - гэтае мыла прынцыпова новай якасці. Але Гомельскі тлушчавы камбінат, замест таго каб аператыўна рэагаваць на попыт рынку і пашыраць асартымент прадукцыі, наадварот, з кожным годам здае свае пазіцыі. Мыла прадаецца ўсё менш, ды і сама новая лінія загружаная прыкладна на 60%.

Вось так выглядаюць больш як сто мільярдаў рублёў. Менавіта столькі тлушчавы камбінат уклаў у будаўніцтва яшчэ аднаго цэха.

Тут перапрацоўваюцца алеі.

Цэх па рафінацыі і дэзадарацыі алею на тлушчавым камбінаце - адзіны ў краіне. Яго магутнасць - 140 тон за суткі. Але летась гэтая вытворчасць была загружана ўсяго на 5%.

Як вынік - замест прыбытку на прадпрыемстве атрымліваюць страты. За мінулы год яны склалі прыкладна дваццаць тры мільярды рублёў. Пры ўсіх плюсах мадэрнізацыі адсутнасць эфектыўных кіраўнічых і маркетынгавых рашэнняў відавочныя.

А самы вялікі ў краіне інкубатар на дваццаць шэсць мільёнаў куранят будуюць ужо амаль 8 гадоў. Абсталяванне на суму дваццаць пяць мільярдаў рублёў закупілі за бюджэтныя грошы. Яны павіслі ў паветры. Інкубатар дагэтуль не дабудаваны і проста пераходзіць ад аднаго ўласніка да іншага, губляе за гэты час якасць абсталявання і грошы. Праверка Дзяржкантролю і Генпракуратуры паказала: такіх арганізацый толькі ў Мінскай вобласці больш як пяцьдзясят.

Паводле дэкрэта №5, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе ідзе мадэрнізацыя, павінны падаць выразны план па выхадзе на рэнтабельную працу. Толькі ў гэтым выпадку яны могуць захаваць сваё рабочае месца. Дзелавую і эканамічную рэпутацыю.