Праблему з пастаўкамі беларускай малочкі ў Расію плануецца вырашыць да канца тыдня

8 июня 2018

Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы - ён зараз знаходзіцца ў Маскве на перамовах з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аляксеем Гардзеевым.

З 6 чэрвеня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз некаторых відаў беларускай малочкі ў тары больш за два з паловай літры. Сітуацыю з узвядзеннем гандлёвых бар'ераў унутры эканамічнага саюза пракаменціраваў сёння і пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Таксама дыпламат назваў недапушчальнай сітуацыю, калі абмежаванні ўводзяцца не ў дачыненні прадпрыемстваў, а супраць цэлай галіны.